|
|||||
Першае на што хацелася звярнуць увагу, гэта тое, што чаратовыя тросці нашмат прыгажэй гучаць чым накладныя. Па першае, язычок не б’е па драўлянаму целу пішчыка і не дае непрыемных тэмбраў, па другое, зрабіць яго можа кожны і адчуць сябе сапраўдным дударом. І тое, што гэта традыцыйна, так дуды гучалі раней. Першае, што мы робім, гэта ідзем да бліжэйшага вадаёму і канешне лепш, каб ён быў падалей ад аўтадарог. Лепш за ўсё зарыхтоўваць чарот у зімку з сярэдзіны студзеня да канца лютага. Але каб паэксперыментаваць і набіць руку можна у любы час. Як заўсёды паўстане пытаньне колькі “вешаць” ці якой даўжыні павінна быць пішчык. Колькі адрэзаць? Ўсё залежыць ад таго які у вас гук. Калі доўгі, то трэба даўгі і моцны пішчык калі гэта соль малай актавы - то хопіць і невялічкага. Калі вы замаўлялі дуду у J.P. то вам у камплекце быў чаратовы пішчык на бурдон яго можна выкарыстаць як эталонны. Памеры пачынаюцца ад 40мм і даўжэй. Адразаем неабходную даўжыню шліфуем на наждачцы ніжні тарэц і знутры натфелем ці свярдэлкам. Зараз нам неабходны вострае лязо каб надрэзаць язычок. Язычок я пачынаю рэзаць заўсёды ад вока. Дзе яно вы адразу заўважыце. 1. Не перастарацца бо можаце проста зламаць. 2. Моцна не адхіляйце, НА МАЛЮНКЕ УТРЫРАВАНА, гэта каб было бачна. Хопіць 0.5мм-2мм галоўнае надта не хвалюйцеся калі далёка адцянулі бо можна прыціснуць і зноўку выкарыстаць запальнічку . Калі зтаньшаць пішчык зверху тон будзе павышацца. Калі надразаць з сярэдзіны то ціск будзе паслабляцца. Калі падразаць знізу трэба быць вельмі асьцярожным па першае паніжаецца тон, па другое змяншаецца ціск, але ёсць небяспечнасць што пішчык перастане завадзіцца, а пачне проста плямкаць яна нават можа строіць але добрага тэмбру вы не пачуеце. На гэтам тросьць гатовая як падматаць нітачку вы і самі здагадаецеся. Аўтар: Юрась Панкевіч |
|||||
|
|||||
