Першае на што хацелася звярнуць увагу, гэта тое, што чаратовыя тросці нашмат прыгажэй гучаць чым накладныя. Па першае, язычок не б’е па драўлянаму целу пішчыка і не дае непрыемных тэмбраў, па другое, зрабіць яго можа кожны і адчуць сябе сапраўдным дударом. І тое, што гэта традыцыйна, так дуды гучалі раней.
Першае, што мы робім, гэта ідзем да бліжэйшага вадаёму і канешне лепш, каб ён быў падалей ад аўтадарог. Лепш за ўсё зарыхтоўваць чарот у зімку з сярэдзіны студзеня да канца лютага. Але каб паэксперыментаваць і набіць руку можна у любы час.

Зарыхтаваны чарот