|
|||||
Дуда ліцвінская аднагукавая Лепельскага тыпу
![]() ![]() Выраблена майстрам Юрасём Панкевічам для музею музычных інструмантаў у Познані(Польшча)
Гэты тып інструменту складаецца з меху, скроенага са скуры казы, цяляці, барсука, сабакі ў форме, што нагадвае сілуэт гусі з доўгай шыйкай, у якую спераду устаўленая меладычная трубка з рагаўнём (жалейка), ззаду ў мех замацаваная бурдонная трубка з рагаўнём (гук), у верхняй частцы меху замацаваная трубка для удзімання паветра (сапель). Усе трубкі – драўляныя, стружаныя ці точаныя на кружале з клёну, ясеню, вярбы і устаўленыя альбо непасрэдна ў мех, альбо праз умацаваныя ў мех драўляныя перахаднікі цыліндрычнай ці шарападобнай формы. Часта трубкі і рагаўні аздабляліся літым у дрэва алавяным, свінцовым або накладным срэбным арнаментам, а таксама накладнымі колцамі з медзі, алюмінію, жалеза. Пішчык звычайна рабіўся з чароту або з расшчэпленага гусінага ці індычынага пяра. Падчас грання музыка трымаў дуду альбо гарызантальна пад пахай, альбо вертыкальна перад сабой.
Выкарыстоўваецца са згоды аўтара надрукавана у часопісе DRUVIS №2
Гукарад: Традыцыйны для ігры у закрытай манеры G A B C D D# F G (Але таксама з дадатковымі адтулінамі) Уніфікаваны для ігры у адкрытай манеры F G A B(A#) C D E(D#) F G Жалейка F(уводны тон не для традыцыйнай манеры ігры) G A B(A#) C D E (D#) F G а таксама і утанальнасцях A, E, D. Бурдон(гук) Для традыцыйнай ігры у закрытай манеры строіцца у C Для уніфікаванай ігры у адкрытай манеры строіцца у актаву да асноўнага гука G |
|||||
|
|||||


