|
|||||
Юры Панкевіч – музыкант, фалькларыст, майстар па вырабу народных інструментаў, аўтар артыкулаў аб беларускай аўтэнтычнай тэхніцы грання на дудзе. +375 29 553-03-47, urand@tut.by 2007 – заснаваў беларускі “Дударскі Клуб”, удзельнічаў у заснаванні “Дударскага цэху імя Святога Васіля”, праводзіў майстар-класы для пачынаючых дудароў, разам з гуртом Testamentum Terrae запісаў альбом народнай музыкі “Слаўны Паніч”, падрыхтаваў архіўныя фотаздымкі беларускіх дудароў для выставы ў клубе “Катакомбы”. 2005 – да гэтага часу – кіраўнік майстэрні па вырабу беларускіх дудаў. 2004 – да гэтага часу – арганізатар маладзёжных сустрэч “Танцы пад святым дрэвам” 2004 – да гэтага часу – арганізатар дударскіх сустрэч, прысвечаных беларускай культуры і фальклору. 2003 – 2006 – навучанне вырабу беларускіх дудаў у майстра і этнографа Тодара Кашкурэвіча. 2003 - 2005 – студэнт Мінскай багаслоўскай семінарыі пры Саюзе Евангельскіх Хрысціян Баптыстаў. 2003 – да гэтага часу – заснавальнік і кіраўнік гурта беларускай сярэднявечнай музыкі Testamentum Terrae, арганізатар фальклорных вечарын у Хрысціанскім цэнтры “Хрыстос для народаў” і ў вечаровых клубах “У Марфы” і “Катакомбы”. 1999 – 2004 – навучанне на факультэце Камп’ютарнага праектавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. |
|||||
